У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2023 г. № 944 «Аб устанаўленні памеру базавай велічыні» з 1 студзеня 2024 г. у Рэспубліцы Беларусь памер базавай велічыні складае 40 беларускіх рублёў.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці просіць улічваць гэтую інфармацыю пры вылічэнні патэнтных пошлін, якія падлягаюць выплаце.
З актуальнай інфармацыяй аб стаўках патэнтных пошлін можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Pexels