06.02.2024

Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць зарэгістравацца на бясплатны навучальны курс Акадэміі САІУ – DL101RU – «Асновы інтэлектуальнай уласнасці».

Дадзены курс больш глыбока разглядае асноўныя аспекты правы ІУ і з'яўляецца неабходным папярэднім этапам для вывучэння паглыбленых курсаў Акадэміі САІУ па асобных аспектах ІУ.

Курс ўключае ў сябе 12 модуляў, у якіх змяшчаецца інфармацыя аб асноўных аб'ектах ІУ: аўтарскім праве і сумежных правах, таварных знаках, геаграфічных указаннях, вынаходствах, прамысловых узорах, абароне новых раслін. Таксама разглядаюцца міжнародныя дагаворы ў сферы ІУ (адміністрацыйныя функцыі ў дачыненні да якіх выконвае САІУ), пытанні нядобрасумленнай канкурэнцыі і інш.

Рэгістрацыя на курс адкрыта па 14 лютага 2024 г.

Зарэгістравацца на навучанне можна па спасылцы.

Нагадаем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці таксама праводзіць базавы навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю», які разглядае асаблівасці нацыянальнай сістэмы ІУ.

Азнаёміцца са зместам праграмы навучання, іншых курсаў НЦІУ, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх