08.11.2023

9 лістапада 2023 г. у 10:00 адбудзецца вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Структура і змест вэб-рэсурсаў па Мадрыдскай сістэме».

У рамках вебінара будуць разгледжаны пытанні аб працэдуры падачы заявак на рэгістрацыю таварных знакаў, аб структуры і змесце вэб-рэсурсаў, звязаных з Мадрыдскай сістэмай, а таксама дадзены рэкамендацыі па іх эфектыўным выкарыстанні.        

Вебінар разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў, незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў і вопыту ў падрыхтоўцы і падачы міжнародных заявак на таварны знак.

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.        

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх