09.11.2023

9 лістапада 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) правёў выязны навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» для работнікаў Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Акадэмфарм».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступілі вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса разгледжаны наступныя тэмы:

  • ахова правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку працэдуры прадастаўлення прававой аховы аб'ектам патэнтнага права;
  • патэнтны пошук: тэарэтычныя і практычныя аспекты;
  • абарона аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы пытанні прымянення заканадаўства аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і кантрафактнай прадукцыі, выяўлення і спынення незаконнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Па завяршэнні курса слухачы атрымалі сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці для розных галін вытворчасці. Зацікаўленыя асобы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю на афіцыйным сайце НЦІУ у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Екацярына Шаблінская

Вверх