НЦІУ правёў выязны навучальны курс для работнікаў РВУП «АКАДЭМФАРМ»
9 ноября 2023
Паслугі і інфармацыя
9 лістапада 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) правёў выязны навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» для работнікаў Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Акадэмфарм».
Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступілі вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
У рамках курса разгледжаны наступныя тэмы:
- ахова правоў на аб'екты права інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку працэдуры прадастаўлення прававой аховы аб'ектам патэнтнага права;
- патэнтны пошук: тэарэтычныя і практычныя аспекты;
- абарона аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы пытанні прымянення заканадаўства аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і кантрафактнай прадукцыі, выяўлення і спынення незаконнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
Па завяршэнні курса слухачы атрымалі сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці для розных галін вытворчасці. Зацікаўленыя асобы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю на афіцыйным сайце НЦІУ у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Екацярына Шаблінская