10.01.2024

25 студзеня 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Прафесійная дзейнасць патэнтных павераных».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • агляд змен заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • агляд практыкі дзейнасці Апеляцыйнай рады пры патэнтным органе. Аналіз тыповых памылак заяўнікаў;
  • агляд судовай практыкі па справах у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • формы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 22 студзеня 2024 г. праз форму на сайце ( Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх