10.01.2024

Са студзеня 2024 г. Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці праводзіць бясплатны анлайн-курс «Арбітраж і медыяцыя па правілах САІУ».

У рамках дадзенага курса будуць разгледжаны асновы правядзення арбітражных працэдур, прынцыпы і працэдуры медыяцыі, а таксама спецыфіка і асаблівасці прымянення гэтых метадаў вырашэння спрэчак у галіне інтэлектуальнай уласнасці з улікам правілаў і палажэнняў, прынятых САІУ.

Дадзены паглыблены курс арыентаваны на ўсіх, хто хацеў бы атрымаць ўсебаковыя веды аб калектыўным кіраванні правамі, уключаючы супрацоўнікаў арганізацый калектыўнага кіравання правамі (ККП). Мэта курса – пашырыць уяўленні ўдзельнікаў аб тым, як сістэма калектыўнага кіравання правамі забяспечвае інтарэсы работнікаў творчых прафесій, карыстальнікаў, заканадаўцаў і грамадства ў цэлым.

Заяўкі для праходжання курса прымаюцца да 31 сакавіка 2024 г. Па заканчэнні курса выдаецца сертыфікат САІУ. Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх