13.12.2023

13 снежня 2023 г. у Жодзіне адбыўся навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» для работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ».

У цэнтры ўвагі курса:

  • прававая ахова аб'ектаў патэнтнага права;
  • распараджэнне правамі на аб'екты права прамысловай уласнасці;
  • ахова і формы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Пасля завяршэння курса слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны ІУ для розных галін. Зацікаўленыя асобы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Багдановіч

Вверх