Адкрыты набор на спецыялізаваны курс САІУ «Патэнты: асноўныя паняцці»
20 февраля 2024
Паслугі і інфармацыя
Беларускім экспертам у галіне інтэлектуальнай уласнасці даступная магчымасць зарэгістравацца на бясплатны спецыялізаваны навучальны курс Акадэміі САІУ – DL170R – «Патэнты: асноўныя паняцці». Навучанне ў рамках курса дазваляе ўдзельнікам ацаніць ролю вынаходстваў ў стварэнні перадумоў эфектыўнай распрацоўкі і перадачы тэхналогій. Дадзены курс з'яўляецца ўводным і папярэднічае практычнаму навучанню па тэме патэнтнай аховы.
У рамках курса будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- міжнародная патэнтная сістэма і яе макраэканамічнае значэнне;
- працэс афармлення патэнтнай заяўкі;
- віды аховы інтэлектуальнай уласнасці ў залежнасці ад відаў вынаходстваў;
- прававыя пытанні працэсу патэнтавання;
- абарона правоў;
- інтэлектуальная ўласнасць і садзейнічанне развіццю: гнуткія магчымасці і грамадскі набытак згодна з нормамі патэнтнага заканадаўства.
У канцы навучання ёсць магчымасць самаправеркі і атрымання камплекта прэзентацыйных матэрыялаў. Навучанне праходзіць на рускай мове.
Рэгістрацыя на курс адкрыта па 29 лютага 2024 г., зарэгістравацца на навучанне можна па спасылцы.
Пры рэгістрацыі на любую з праграм альбо курс неабходна звяртаць увагу на тэрміны правядзення рэгістрацыі, адкрыцця навучання на курсе і здачы выніковага экзамену.
Нагадаем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю», «Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці», «Ахова вынаходстваў, карысных мадэляў і прамысловых узораў», якія раскрываюць асаблівасці прававой аховы вынаходстваў. Азнаёміцца са зместам праграмы дадзеных, а таксама іншых курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: wipo.int/