Рэгіянальны вебінар САІУ «Уводзіны ў сістэму РСТ і яе апошнія змены»
22 февраля 2024
Паслугі і інфармацыя
27 лютага 2024 г. у 10:00 адбудзецца рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці для групы краін Цэнтральнай Азіі, Каўказа і Усходняй Еўропы «Уводзіны ў сістэму РСТ і яе апошнія змены».
У цэнтры ўвагі вебінара:
- асноўныя этапы працэдуры замежнага патэнтавання па сістэме РСТ і яе перавагі;
- кароткі агляд дынамікі падачы міжнародных заявак па дадзенай сістэме;
- апошнія змены ў сістэме РСТ: што трэба ведаць карыстальнікам.
Вебінар пройдзе на рускай мове. Па завяршэнні ўдзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць задаць пытанні.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: НЦІУ