24.01.2024

5 – 8 лютага 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў гібрыдным фармаце (вочна і анлайн) правядзе навучальны курс «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • сістэма інтэлектуальнай уласнасці;
  • нацыянальнае заканадаўства і міжнародныя дамовы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • прававая ахова аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў;
  • патэнтнае права, сістэмы патэнтавання і выдачы патэнтаў;
  • умовы патэнтаздольнасці аб'ектаў права прамысловай уласнасці;
  • афармленне і падача заяўкі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва, карысную мадэль і прамысловы ўзор;
  • сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг;
  • афармленне і падача заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака па нацыянальнай працэдуры;
  • патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
  • пошук патэнтных дакументаў па базах дадзеных вынаходстваў і карысных мадэляў з выкарыстаннем рэсурсаў сеткі Інтэрнет;
  • патэнтныя даследаванні;
  • абарона правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў;
  • грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • ацэнка кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 1 лютага 2024 г. праз форму на сайце ў раздзеле «Навучанне» (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх