28.02.2024

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) інфармуе, што зацікаўленыя асобы могуць падаваць электронныя заяўкі з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці», скарыстаўшыся рабочым месцам, размешчаным у пункце ЦПТІ ведамства па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, д. 20.


Азнаёміцца з працай сістэмы і парадкам аўтарызацыі ў ёй можна ў спецыяльным раздзеле «Электронная падача заявак» на афіцыйным сайце НЦІУ.

Даведка:
НЦІУ з 1 кастрычніка 2022 г. запусціў у працу АІС «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці», якая дае магчымасць заяўнікам не толькі падаваць заяўкі на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты прамысловай уласнасці, выкарыстоўваючы сетку Інтэрнэт, але і эканоміць патэнтныя пошліны.

Каб скарыстацца сістэмай, заяўніку дастаткова мець электронны лічбавы подпіс. У цяперашні час з дапамогай сістэмы заяўнік можа падаць заяўкі на 4 ключавых аб'екта прамысловай уласнасці (вынаходства, карысная мадэль, прамысловы ўзор, таварны знак). Сістэма аўтаматычна прысвойвае нумар і дату паступлення заяўкі і адпраўляе апавяшчэнне аб яе атрыманні.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх