31.10.2023

31 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» для прадстаўнікоў сферы аховы здароўя.

У рамках курса:

намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксандр Заяц прадставіў агульныя палажэнні аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (ІУ);

начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ Алена Усачова раскрыла асаблівасці прававой аховы аб'ектаў патэнтнага права;

начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання НЦІУ Аляксандр Мазанік асвятліў асаблівасці працэсу пошуку і аналізу патэнтных дакументаў у розных базах дадзеных;

начальнік аддзела дасудовага ўрэгулявання НЦІУ Юлія Урбановіч распавяла пра асаблівасці аховаздольнасці пазначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай вобласці;

начальнік навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ Наталля Багдановіч прадставіла інфармацыю аб асноўных формах абароны правоў на аб'екты ІУ.

Пасля завяршэння курса слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны ІУ для розных галін. Зацікаўленыя асобы могуць атрымаць дадатковую інфармацыю на афіцыйным сайце НЦІУ у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх