31.05.2023

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці працягвае функцыянаваць аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма "Iнтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці» (сістэма), з дапамогай якой заяўнікі могуць аператыўна падаваць заяўкі на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты прамысловай уласнасці, выкарыстоўваючы сетку Інтэрнэт.

У перыяд з пачатку працы сістэмы (1 кастрычніка 2022 г.) пададзена 898 электронных заявак на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры і таварныя знакі.

Нагадаем, што заяўнікі, якія скарысталіся сістэмай электроннай падачы, атрымліваюць ільготу па выплаце патэнтнай пошліны (п. 5 арт. 297 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).    

Звярнуцца да сістэмы можна на сайце ncip.by у раздзеле «Актуальна».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх