Навучальны курс «Патэнтная інфармацыя і патэнтныя даследаванні»
14 июня 2023
Паслугі і інфармацыя
13-16 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці праходзіць навучальны курс «Патэнтная інфармацыя і патэнтныя даследаванні». У ролі спікераў выступаюць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
У рамках курса разгледжаны наступныя тэмы:
- патэнтная сістэма Рэспублікі Беларусь і замежнае патэнтаванне;
- ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
- пошук патэнтных дакументаў па базах дадзеных;
- патэнтная аналітыка і патэнтныя ландшафты;
- патэнтныя даследаванні.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Лізавета Кажэдуб