НЦІУ працягвае аказваць паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў
12 октября 2022
Паслугі і інфармацыя
З студзеня па верасень 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) аказаў паслугі ў дачыненні да 120 аб'ектаў аўтарскага права, у тым ліку 80 кампутарных праграм і 40 іншых твораў. Дадзены перыяд адзначаецца паступовым ростам колькасці дэпануемых аб'ектаў.
У рамках паслуг па рэгістрацыі і дэпанаванню аўтары, выканаўцы і іншыя праваўладальнікі перадаюць копію аб'екта і неабходныя матэрыялы на захоўванне ў НЦІУ, пасля чаго атрымліваюць пасведчанне, якое можа выкарыстоўвацца як дадатковы сродак абароны правоў у выпадку іх парушэння.
Паслугі аказваюцца ў дачыненні да наступных аб'ектаў аўтарскага права (твораў):
- літаратурныя;
- сцэнарныя;
- музычныя (з тэкстам і без тэксту);
- аўдыёвізуальныя;
- творы выяўленчага мастацтва;
- творы прыкладнога мастацтва і дызайну;
- творы архітэктуры, горадабудаўніцтва і садова-паркавага мастацтва;
- фатаграфічныя;
- якія адносяцца да геаграфіі, картаграфіі і іншых навук;
- кампутарныя праграмы;
- творы навукі;
- іншыя творы (у тым ліку базы дадзеных).
З красавіка 2022 г. паслугі аказваюцца і ў дачыненні да аб'ектаў сумежных правоў:
- выкананні;
- фанаграмы;
- перадачы арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання.