20.11.2023

21 лістапада 2023 г. у 10.00 адбудзецца бясплатны рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) для групы краін Цэнтральнай Азіі, Каўказа і Усходняй Еўропы «Паслугі і ініцыятывы САІУ ў сферы ІУ».

Удзельнікі вебінара змогуць атрымаць агульнае ўяўленне аб паслугах САІУ, у прыватнасці міжнародных сістэмах рэгістрацыі правоў інтэлектуальнай уласнасці (сістэме РСТ, Мадрыдскай, Гаагскай і Лісабонскай сістэмах), механізмах альтэрнатыўнага ўрэгулявання спрэчак, а таксама глабальных базах дадзеных і інструментах, актуальных ва ўмовах інтэрнэт-эканомікі ведаў.

Дадзенае мерапрыемства разлічана на шырокае кола карыстальнікаў, незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў. Пасля вебінара будзе дана магчымасць задаць пытанні спецыялістам.

Вебінар пройдзе на рускай і англійскай мовах з сінхронным перакладам на рускую мову.

Інфармацыю аб рэгістрацыі можна знайсці па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ 

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: wipo.int/

Вверх