19.09.2023

З 3 па 31 кастрычніка 2023 г. Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці праводзіць бясплатны ўводны анлайн-курс «Патэнты: асноўныя паняцці».

         Мэта дадзенага курса – даць кароткае апісанне прынцыпаў і эканамічнай ролі патэнтаў у міжнародным патэнтным працэсе.

         У рамках дадзенага курса будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • міжнародная патэнтная сістэма і яе макраэканамічнае значэнне;
  • працэс афармлення патэнтнай заяўкі;
  • віды аховы інтэлектуальнай уласнасці ў залежнасці ад відаў вынаходстваў;
  • прававыя пытанні працэсу патэнтавання;
  • абарона правоў;
  • інтэлектуальная ўласнасць і садзейнічанне развіццю: гібкія магчымасці і грамадскі набытак згодна з нормамі патэнтнага заканадаўства.

Заяўкі для праходжання курса прымаюцца да 30 верасня 2023 г. Па заканчэнні курса выдаецца пасведчанне. Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/
Вверх