06.10.2023

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) працягвае цыкл відэаролікаў з актуальнай і карыснай інфармацыяй у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Прапануем вашай увазе відэападкаст, з якога вы даведаецеся, як лялька Барбі і кампанія Mattel звязаныя з інтэлектуальнай уласнасцю. У відэа раскажуць пра гісторыю стварэння лялькі Барбі, пра вядомыя брэнды і гучныя спрэчкі кампаніі Mattel.

Відэа створана ў рамках працы дыскусійнага клуба Савета маладых вучоных НЦІУ.

Даведка:
Савет маладых вучоных (СМВ) быў створаны ў мэтах павышэння ролі моладзі ў фарміраванні навуковай палітыкі і развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца з напрамкамі дзейнасці СМВ можна па спасылцы.

Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб заўсёды быць у курсе актуальнай і карыснай інфармацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх