Электронныя звароты

Электронны зварот – заява, прапанова, скарга, выкладзеныя ў электроннай форме.

Заява - хадайніцтва аб садзейнічанні ў рэалізацыі правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка, не звязанае з іх парушэннем, а таксама паведамленне аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце НЦІУ.

Прапанова - рэкамендацыя па паляпшэнні дзейнасці НЦІУ, удасканаленні прававога рэгулявання адносін у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Скарга -патрабаванне аб аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка, парушаных дзеяннямі (бяздзеяннем) НЦІУ.

Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Электронны зварот     выкладаецца на беларускай або рускай мове

павінен змяшчаць (для грамадзян):

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна

павінен змяшчаць (для юрыдычных асоб):

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.


Тэрмін разгляду электронных зваротаў – не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тых, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

08.07.2020

У якім выпадку звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці?

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  •  змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі НЦІУ (пункты 4, 5 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці);
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

ВАЖНА
Магчыма спецыялісты НЦІУ ўжо адказалі на Ваша пытанне!
Звярніце ўвагу на адказы на частыя пытанні, якія паступаюць у НЦІУ