Пытанне: Ці можа праваўладальнік выдалена перадаваць аб'екты аўтарскага і сумежных правоў у калектыўнае кіраванне Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ)?

Адказ: Калі ў праваўладальніка няма магчымасці звярнуцца ў НЦІУ для перадачы ў калектыўнае кіраванне аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў асабіста, то ён можа аформіць неабходныя дакументы праз прадстаўніка, выдаўшы яму адпаведную даверанасць, альбо з дапамогай накіравання ў НЦІУ запоўненых дакументаў паштовай сувяззю для канчатковага афармлення з боку НЦІУ.

02.2024
Падрыхтавала: Т.П. Цэдрык (Зам. начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст упраўлення аўтарскага і сумежных правоў аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ)

Вверх