Пытанне: Якім чынам можна атрымаць інфармацыю аб зарэгістраваным аб'екце права прамысловай уласнасці?

Адказ: Дадзеныя аб зарэгістраваных аб'ектах права прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь можна атрымаць самастойна шляхам правядзення пошуку па базах дадзеных названых аб'ектаў. Для гэтага неабходна скарыстацца інфармацыйна-пошукавай сістэмай, якая размешчана ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: http://www.ncip.by.

Інфармацыйна-пошукавая сістэма дазваляе праводзіць асноўныя віды пошуку: тэматычны (прадметны) – па назве аб'екта права прамысловай уласнасці або класіфікацыйным індэксе; нумарацыйны – па нумары заяўкі або патэнта (пасведчання); фірмовы (імянны) – па прозвішчы, імя (найменні) і імя па бацьку праваўладальніка, заяўніка або аўтара.

Таксама для атрымання інфармацыі аб зарэгістраваных аб'ектах права прамысловай уласнасці можна заключыць з НЦІУ дагавор на аказанне патэнтна-інфармацыйных паслуг. З падрабязнай інфармацыяй аб парадку заключэння дагавораў і прэйскурантам цэн на аказанне платных патэнтна-інфармацыйных паслуг можна азнаёміцца на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Паслугі і інфармацыя».

Акрамя таго, звесткі аб канкрэтных аб'ектах права прамысловай уласнасці могуць быць прадастаўлены на падставе заявы аб выдачы выпіскі з дзяржаўнага рэестра адпаведнага аб'екта права прамысловай уласнасці Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з п. 8.8 дадатку 23 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь за прадастаўленне па заяве выпісак з дзяржаўных рэестраў аб'ектаў права прамысловай уласнасці спаганяецца патэнтавая пошліна ў памеры 5 базавых велічынь. Для атрымання выпіскі неабходна падаць у НЦІУ заяву аб выдачы выпіскі з указаннем рэгістрацыйнага нумара аб'екта права прамысловай уласнасці і дакумент, які пацвярджае выплату патэнтнай пошліны.

11.2023
Я.В. Латыш, НЦІУ


Вверх