Патрабаванні да формы і ўмовы размяшчэння камерцыйных прапаноў

Камерцыйная прапанова павінна тычыцца аднаго аб'екта інтэлектуальнай уласнасці (вынаходства, карысная мадэль, прамысловы ўзор, таварны знак, камп'ютарная праграма), які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, іншай краіны або рэгіёна.

Камерцыйная прапанова па патэнту Рэспублікі Беларусь павінна змяшчаць:

  • нумар патэнта (пасведчання) Рэспублікі Беларусь на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, таварны знак;
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі вынаходства, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору, таварнага знака;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова па еўразійскаму патэнту павінна змяшчаць:

  • нумар еўразійскага патэнта і назву краіны (краін), у якой дзейнічае дадзенае вынаходства;
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі вынаходства;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова па патэнту замежнай краіны павінна змяшчаць:

  • нумар патэнта і назву замежнай краіны, у якой дзейнічае дадзенае вынаходства;
  • нумар патэнта Рэспублікі Беларусь на дадзенае вынаходства (пры наяўнасці);
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі вынаходства;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з праваўладальнікам.

Камерцыйная прапанова на камп'ютарную праграму павінна змяшчаць:

  • найменне камп'ютарнай праграмы;
  • найменне ўладальніка названай праграмы;
  • нумар пасведчання НЦІУ аб рэгістрацыі камп'ютарнай праграмы;
  • сутнасць прапановы па камерцыялізацыі праграмы;
  • кантактную інфармацыю для сувязі з уладальнікам.

Камерцыйная прапанова на заключэнне дагавора франчайзінгу павінна змяшчаць:

  • фiрменнае найменне;
  • назву краіны паходжання праваўладальніка;
  • найменне галіны / сферы дзейнасці;
  • наяўнасць выключнага права на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці, прадастаўленне права выкарыстання аб'екта інтэлектуальнай уласнасці;
  • суму мінімальных інвестыцый;
  • тэрмін акупнасці;
  • найменне праваўладальніка i кантактную інфармацыю для сувязі з ім.

Набор тэксту камерцыйнай прапановы ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word. Пры гэтым рэкамендуецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў, міжрадковы інтэрвал 18 пунктаў або адзінарны. Устанаўліваюцца наступныя памеры палёў: верхняга і ніжняга – 20 мм, левага – 30 мм, правага – 10 мм.

Шрыфт друку павінен быць прамым, светлага напісання, выразным, чорнага колеру, аднолькавым па ўсім аб'ёме тэксту камерцыйнай прапановы. Дазваляецца выкарыстоўваць камп'ютарныя магчымасці акцэнтавання ўвагі на важных момантах камерцыйнай прапановы, ужываючы рознае напісанне шрыфта: курсіўнае, паўтлустае, курсіўнае паўтлустае, вылучэнне з дапамогай рамак, разрадкі, падкрэслівання і іншае.

Аб'ём камерцыйнай прапановы павінен складаць 1-2 старонкі.

Камерцыйная прапанова ў дачыненні да аб'екта права прамысловай уласнасці размяшчаецца ў раздзеле "Біржа інтэлектуальнай уласнасці" на тэрмін дзеяння патэнта (пасведчання), калі ў камерцыйнай прапанове не пазначаны іншы тэрмін.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне +375 (17) 392 53 14 (Гуліда Вольга Яўгеньеўна).

Вверх