Патэнтаванне ў Рэспубліцы Беларусь
Вынаходствы. Як падаць заяўку?
Вынаходству ў любой галіне тэхнікі надаецца прававая ахова, калі яно адносіцца да прадукту або спосабу, з'яўляецца новым, мае вынаходніцкi ўзровень і з'яўляецца прамыслова прымяняльным. «Прадукт» азначае прадмет як вынік чалавечай працы, «спосаб» – працэс, прыём або метад выканання узаемазвязаных дзеянняў над аб'ектам (аб'ектамі), а таксама прымяненне працэсу, прыему, метаду або прадукту па пэўным прызначэнні.
Права на вынаходства ахоўваецца дзяржавай і засведчваецца патэнтам на вынаходства (далей – патэнт). Патэнт дзейнічае на працягу 20 гадоў з даты падачы заяўкі на выдачу патэнта (далей - заяўка). Па хадайніцтве патэнтаўладальнiка дзеянне патэнта на вынаходства, якое адносіцца да лекавага сродку, пестыцыду або аграхiмiкату, можа быць падоўжаны, але не больш чым на пяць гадоў (пункт 3 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 года) «Аб патэнтах на вынаходства, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры»).
Заяўка падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Заяўка павінна адносiцца да аднаго вынаходства або групе вынаходстваў, звязаных паміж сабой настолькі, што яны ўтвараюць адзіны вынаходніцкi задумак. Заяўка павінна ўтрымліваць:
- заяву аб выдачы патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходства;
- апісанне вынаходства, раскрываючае яго паўнату, дастатковую для ажыццяўлення вынаходства. Апісанне пачынаецца з назвы вынаходства, пазначанага ў заяве аб выдачы патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходства, індэкса рубрыкі дзеючай рэдакцыі Міжнароднай патэнтнай класіфікацыі (далей – МПК);
- формулу вынаходства, якая выказвае яго сутнасць і цалкам заснавана на апісанні;
- чарцяжы, калі яны неабходны для разумення сутнасці вынаходства;
- рэферат
Да заяўкі прыкладаюцца дакументы:
- дакумент, які пацвярджае выплату патэнтнай пошліны за падачу і правядзенне папярэдняй экспертызы заяўкі ва ўстаноўленым памеры або вызваленне ад выплаты патэнтнай пошліны, або дакумент, які пацвярджае частковую выплату патэнтнай пошліны, адначасова з дакументамі, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для памяншэння яе памеру (рэквізіты для выплаты патэнтных пошлін);
- даверанасць у выпадку падачы заяўкі праз патэнтнага паверанага;
- завераная копія першай заяўкі ў выпадку запытання дазволу на прыярытэт ў адпаведнасці з Парыжскай канвенцыяй па ахове прамысловай уласнасці ад 20 сакавіка 1883 года.
Матэрыялы заяўкі павінны быць аформлены ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь::
- Законам Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходства, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры»;
- Палажэннем аб парадку складання заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства, правядзення па ёй экспертызы і прыняцця рашэння па выніках экспертызы, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2011 г. № 119;
- Пастановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2018 г. № 16 «Аб вызначэнні формаў дакументаў на выдачу патэнта на вынаходства».
Атрымаць кансультацыю па афармленні заяўкі можна:
- у кансультацыйных пунктах Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;
- у патэнтных павераных Рэспублікі Беларусь.