Прававое рэгуляванне:

  • Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (Глава 66);
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2013 года «Аб камерцыйнай тайне».
Асоба, якая правамерна валодае звесткамі, што складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), мае права на абарону гэтых звестак ад незаконнага выкарыстання.

Звесткі, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), ахоўваюцца ў рэжыме камерцыйнай тайны ў выпадку, калі яны адпавядаюць патрабаванням, вызначаным пунктам 2 артыкула 140 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а іменна:

  • не з'яўляюцца агульнавядомымі або лёгкадаступнымі дзеля трэціх асобаў у тых колах, якія звычайна маюць справы з такімі звесткамі;
  • маюць камерцыйную каштоўнасць для іх уладальніка з прычыны невядомасці трэцім асобам;
  • не з'яўляюцца аб'ектамі выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і не аднесеныя ва ўстаноўленым парадку да дзяржаўных сакрэтаў.

Рэжым камерцыйнай тайны лічыцца устаноўленым пасля вызначэння складу звестак, якія падлягаюць ахове ў рэжыме камерцыйнай тайны, і прыняцця асобай, што правамерна валодае такімі звесткамі, сукупнасці мер, неабходных для забеспячэння іх прыватнасці.

Звесткі, у дачыненні да якіх не можа быць устаноўлены рэжым камерцыйнай тайны, вызначаюцца заканадаўчымі актамі.

Маёмасныя правы ў дачыненні да звестак, якія складаюць сакрэт вытворчасці (ноу-хау), фармальна не абмежаваныя якім-небудзь тэрмінам і дзейнічаюць, пакуль захоўваюцца названыя ўмовы.

У якасці сакрэту вытворчасці (ноу-хау) могуць ахоўвацца незапатэнтаваныя тэхналогіі, прылады, практычны вопыт і г. д.  Гэта значыць:

  • ахова звестак у якасці сакрэту вытворчасці (ноу-хау) можа выступаць альтэрнатывай патэнтаванню;
  • праваўладальнік можа абараніць істотнае рашэнне патэнтам, а ў якасці сакрэту вытворчасці (ноу-хау) ахоўваць звесткі, карысныя для яго рэалізацыі, такім чынам камбінаваць два аб'екта;
  • праваўладальнік можа абраць сакрэт вытворчасці (ноу-хау) у якасці формы аховы любых рашэнняў і звестак, у тым ліку тых, што нельга патэнтаваць, і якія маюць для яго камерцыйную каштоўнасць.


Вярнуцца да спіса

Вверх