Курс разлічаны на 8 гадзін (адзін дзень) і ўключае тэмы:

  • сістэма дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь у галіне інтэлектуальнай уласнасці;
  • заканадаўства ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў;
  • міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы аховы аўтарскага права і сумежных правоў;
  • аўтарскае права: сфера аховы; узнікненне правоў; асабістыя немаёмасныя і маёмасныя правы; выключнае права; права на аўтарскую ўзнагароду; тэрміны дзеяння аўтарскага права; пераход твора ў грамадскі здабытак; выпадкі свабоднага выкарыстання твораў; прававы рэжым аховы асобных катэгорый твораў (суаўтарства, вытворныя творы, састаўныя творы, службовыя творы, аўдыёвізуальныя творы, камп'ютэрныя праграмы);
  • сумежныя правы: сфера аховы; узнікненне правоў; правы на выкананне; выключнае права на фанаграму; выключнае права на перадачы арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання; тэрміны дзеяння сумежных правоў; выпадкі свабоднага выкарыстання аб'ектаў сумежных правоў;
  • пераход і перадача правоў: дамова саступкі выключнага права; ліцэнзійны дагавор; адкрытыя ліцэнзіі; дагавор аб стварэнні і выкарыстанні аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў;
  • калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў у Рэспубліцы Беларусь: сістэма калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі; арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі; рэгуляванне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі; адносіны арганізацый па калектыўным кіраванні з аўтарамі і іншымі праваўладальнікамі; арганізацыя збору, размеркавання і выплаты ўзнагароды; рэгістрацыя твораў, улік аўтараў і іх спадчыннікаў; віды і змест дагавораў, якія заключаюцца з аўтарамі і карыстальнікамі;
  • абарона аўтарскага права і сумежных правоў: паняцце парушэння правоў інтэлектуальнай уласнасці і формы іх абароны; грамадзянска-прававая, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за парушэнне аўтарскага права і сумежных правоў; парушэнні асабістых немаёмасных і маёмасных правоў; парадак разгляду грамадзянскіх спраў па спрэчках у галіне аўтарскага права і сумежных правоў; грамадзянска-прававыя спосабы абароны аўтарскіх і сумежных правоў; практыка разгляду спрэчак у галіне аўтарскага права і сумежных правоў Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь.

Заяўка на курсы для фізічных асоб

Заяўка на курсы для юрыдычных асоб
Вверх