Курс разлічаны на 36 гадзін (пяць дзён), складаецца з двух раздзелаў і ўключае тэмы:

РАЗДЗЕЛ 1. ВЫНАХОДСТВЫ, КАРЫСНЫЯ МАДЭЛІ, ПРАМЫСЛОВЫЯ ЎЗОРЫ

  • ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
  • вынаходствы: аб'екты вынаходстваў і іх прыкметы; умовы патэнтаздольнасці вынаходства; заяўка на выдачу патэнта на вынаходства; формула вынаходства; працэдура атрымання патэнта на вынаходства;
  • карысныя мадэлі: умовы патэнтаздольнасці карыснай мадэлі; асаблівасці атрымання прававой аховы карыснай мадэлі;
  • прамысловыя ўзоры: умовы патэнтаздольнасці прамысловага ўзору; складанне і падача заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор;
  • патэнтна-інфармацыйны пошук;
  • міжнародныя пагадненні ў галіне права прамысловай уласнасці;
  • віды патэнтаў і працэдуры патэнтавання;
  • комплекс мер па забеспячэнні прававой аховы аб'ектаў права прамысловай уласнасці ў замежных краінах;
  • экспертыза вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў.

РАЗДЗЕЛ 2. ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ І ЗНАКІ АБСЛУГОЎВАННЯ

  • сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ ці паслуг;
  • таварны знак як аб'ект права прамысловай уласнасці;
  • агульнавядомы таварны знак;
  • нацыянальная працэдура рэгістрацыі таварнага знака і знака абслугоўвання;
  • папярэдняя экспертыза заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака і знака абслугоўвання;
  • экспертыза заяўленага абазначэння;
  • міжнародная рэгістрацыя таварнага знака і знака абслугоўвання;
  • пошук па базах даных міжнародных таварных знакаў і таварных знакаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
  • перадача правоў на таварны знак.

Заяўка на курсы для фізічных асоб

Заяўка на курсы для юрыдычных асоб
Вверх