№ п/п

Найменне паслугі

Кароткае апісанне паслугі

Пашыраная характарыстыка паслугі

Тэрмін аказання паслугі

1

Паскораны разгляд заявы аб рэгістрацыі ліцэнзійнага (субліцэнзійнага) дагавора, дагавора саступкі, дагавора закладу

Паскораная рэгістрацыя ліцэнзійнага (субліцэнзійнага) дагавора, дагавора саступкі, дагавора закладу

Паслуга дае магчымасць у больш кароткі тэрмін у параўнанні са стандартнай працэдурай прадаставіць права выкарыстання аб'екта інтэлектуальнай уласнасці або ўступіць выключнае права на яго іншай асобе. Працэдура рэгістрацыі дагавораў важная, бо яны ўступаюць у сілу толькі пасля рэгістрацыі НЦІУ, а выключнае права на АІУ пераходзіць у момант рэгістрацыі дамовы.

10 працоўных дзён

2

Паскораны разгляд заявы аб рэгістрацыі змянення (разарвання) ліцэнзійнага (субліцэнзійнага) дагавора, дагавора закладу

Паскораная рэгістрацыя змены (разарвання) ліцэнзійнага (субліцэнзійнага) дагавора, дагавора закладу

Дадзеная паслуга дазваляе скараціць тэрмін рэгістрацыі змен. Гэта важна, улічваючы, што змены ўступаюць у сілу з моманту рэгістрацыі іх НЦІУ і без такой рэгістрацыі лічацца несапраўднымі.

10 працоўных дзён

3

Паскораны разгляд заявы аб рэгістрацыі дагавора комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу), дагавора комплекснай прадпрымальніцкай субліцэнзіі

Паскораная рэгістрацыя дагавора комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу), дагавора комплекснай прадпрымальніцкай субліцэнзіі

Дадзеная паслуга дазваляе скараціць тэрмін рэгістрацыі дагавораў франчайзінгу і субфранчайзінгу, што дае магчымасць хутчэй пачаць працу новаму аб'екту франчайзінга.

10 працоўных дзён

4

Паскораны разгляд заявы аб рэгістрацыі змянення (скасавання) дагавора комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу), дагавора комплекснай прадпрымальніцкай субліцэнзіі

Паскораная рэгістрацыя змянення (скасавання) дагавора комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу), дагавора комплекснай прадпрымальніцкай субліцэнзіі

Дадзеная паслуга дазваляе скараціць тэрмін рэгістрацыі змяненняў (скасаванняў) дагавораў франчайзінгу і субфранчайзінгу. Варта ўлічваць, што падлягаюць рэгістрацыі любыя змены ўмоў дагавора (у тым ліку тыя, што датычацца плацяжоў, рэквізітаў, тэрміна дзеяння, прадмета дагавора) і з'яўляюцца сапраўднымі для трэціх асоб названыя змены толькі з моманту рэгістрацыі.

10 працоўных дзён

Вверх