16 марта 2024

Марк Эмануілавіч Шнейдэрман нарадзіўся 16 сакавіка 1898 г. у Жытоміры. У 1930 г. Марк Шнейдэрман скончыў Ленінградскую кансерваторыю. У 1935 г. вярнуўся ў Беларусь, адкуль яго сям’я была родам. У 1935-1947 гг. працаваў дырыжорам Беларускага тэатра оперы і балета, выкладаў у Мінскай кансерваторыі, а ў 1947-1957 гг. з’яўляўся мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі.

На сцэну Вялікай залы Ленінградскай філармоніі М. Шнейдэрман упершыню выйшаў яшчэ ў год заканчэння кансерваторыі – 21 сакавіка 1930 г., дзе ён дырыжыраваў аркестрам у канцэрце віртуоза-балалаечніка Мікалая Осіпава. Да ад'езду ў Мінск Шнейдэрман дасць з філарманічным аркестрам яшчэ 15 канцэртаў (некалькі разоў выступіць і як піяніст-канцэртмайстар), саліраваць у іх будуць піяністы Надзея Галубоўская, Ісай Рэнзін, Рыгор Бузэ, Міхаіл Друскін, віяланчэліст Рыгор Пеккер, харвацкі скрыпач Златка Балаковіч, салісты Кіраўскага (Марыінскага) тэатра.

У сімфанічных праграмах Шнейдэрмана (часцей у закрытых і мэтавых канцэртах) ёсць сімфоніі Бетховена (№ 5), Чайкоўскага (№ 4), Барадзіна (№ 2), Шуберта («Няскончаная»), сачыненні Берліёза, Мендэльсона, Шумана, Мусаргскага, Рахманінава. Шмат выконваў музыкі савецкіх кампазітараў – Жытомірскага, Аляксандрава, Брусілоўскага, Палавінкіна, Пашчанкі, Дзяржынскага.

Марк Эмануілавіч Шнейдэрман – аўтар музыкі для дзяцей, п'ес для фартэпіяна з аркестрам, п'ес для аркестра беларускіх народных інструментаў, балад, рамансаў, апрацовак беларускіх народных песень і інш. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фото: НЦИС

Вверх