21 февраля 2024

Аўтарскае права мае важную ролю ў абароне арыгінальных выразаў ідэй і думак. Яно ўсталёўвае баланс паміж інтарэсамі аўтара і грамадства ў мэтах заахвочвання культурнага развіцця і матывацыі аўтараў да стварэння новых твораў. Гэта ў сваю чаргу спрыяе развіццю мовы і вуснай народнай творчасці, што з'яўляецца важным аспектам культурнай спадчыны народаў.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці народаў свету, а таксама ўсведамлення моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу.

Міжнародны дзень роднай мовы важны для павагі і абароны ўсіх моў, асабліва тых, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Гэтае свята накіравана на захаванне і распаўсюджванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя. У рамках яго святкавання праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя мове жэстаў, сістэме Брайля, узаемасувязі паміж роднай мовай і шматмоўем, а таксама павышэнню дасведчанасці грамадскасці ў пытаннях моўных і культурных традыцый.

У Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўным узроўні ўзаконеныя дзве мовы: беларуская і руская.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фото: НЦИС


Вверх