Беларусь у асобах: Вараб'ёва Таццяна Мікалаеўна
9 октября 2026
Интересное
Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва нарадзілася 9 кастрычніка 1946 г. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і працуе ў ім з 1972 г. Абараніла доктарскую дысертацыю ў 2000 г. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 2003 г.
Сёння Таццяна Мікалаеўна – прафесар кафедры неарганічнай хіміі, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі тонкіх плёнак установы БДУ «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем».
Навуковыя інтарэсы: хімічнае і электрахімічнае асаджэнне металаў, сплаваў і кампазітаў з раствораў; неарганічная хімія мікрагетэрагенных і нанаструктурных тонкаплёначных і ультрадысперсных сістэм, іх структура, уласцівасці і практычнае прымяненне; фотахімія, фотатэхналогіі, працэсы запісу інфармацыі. Шматлікія навуковыя распрацоўкі вучонай укараняюцца ў прамысловыя тэхналогіі прадпрыемстваў Беларусі і замежжа.
Таццяна Мікалаеўна – аўтар звыш 350 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі, навучальныя дапаможнікі, падручнікі, аўтарскія пасведчанні на вынаходствы і патэнты. Кіруе вытворчай практыкай студэнтаў, курсавымі і дыпломнымі працамі, працай аспірантаў, магістрантаў і суіскальнікаў. Падрыхтавала 5 магістрантаў, 6 аспірантаў і кандыдатаў навук.
Т. Вараб'ёва мае званне «Соросовский доцент» Міжнароднай соросовской праграмы адукацыі ў галіне дакладных навук (1997), лаўрэата прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ (2006), сярэбраныя медалі V Маскоўскага міжнароднага салона інавацый і інвестыцый (2005) і Johnson Matthey ад Institute of Metal Finishing (Вялікабрытанія, 2008) і інш. Неаднаразова была адзначана ўзнагародамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Instagram, Telegram).
Фото: НЦИС