9 декабря 2023

Леанід Якаўлевіч Багданаў нарадзіўся 9 снежня 1937 г. у Ашхабадзе. У 1955 г. скончыў Львоўскае вучылішча прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, у 1962 г. – Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Дыпломная праца – скульптура малых формаў «Рабочая-будаўніца», «Сяброўкі», «Мацярынства».

Адразу ж пасля заканчэння інстытута Леанід Якаўлевіч пачаў працаваць на Мінскім фарфоравым заводзе, і ўжо ў 1967 г. ён абіраецца ў Беларускі саюз мастакоў. З цягам часу Л. Багданаў стаў вядучым мастаком-фарфарыстам Мінскага фарфоравага завода. Менавіта ён у другой палове ХХ стагоддзя стаяў ля вытокаў стварэння новага віду беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – мастацкага фарфору.

Леаніду Багданаву ўдалося ў надзвычай насычаным заводскім рытме выпуску масавай прадукцыі ствараць цікавыя аўтарскія творы. Ён любіў працаваць з формай. Форма – пачатак фарфоравага прадмета. Мастак стараўся знайсці сваю выразную пластычную мову ў яе канструяванні. Ён аддаваў перавагу складаным формам, часта дапоўненым рэльефам. Крыніцай ідэй па стварэнні формы, каляровага і фактурнага рашэння твораў для мастака была прырода. Л. Багданаў у сваіх творах імкнецца гарманічна злучыць багатыя формы і арыгінальны дэкор.   

Асноўныя работы: узоры бытавога фарфору для ўкаранення ў вытворчасць, падарункавыя кубкі і наборы, дэкаратыўныя рэчы і скульптуры, выкананыя ў шамоце (вогнетрывалая гліна, каалін, абпаленая да страты пластычнасці, выдалення хімічна звязанай вады і даведзеная да некаторай ступені спякання), керамічныя фігуры сувенірнага характару. Некаторыя прадметы яго аўтарства можна сустрэць на розных аўкцыёнах і сёння.

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фото: НЦИС


Вверх