НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР УЗНАГАРОДЖАНЫ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 июня 2015

Интересное

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2015 года за № 464 дзяржаўная ўстанова ”Нацыянальны цэнтр iнтэлектуальнай уласнасцi“ ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Высокая ўзнагарода ва ўрачыстых абставінах была ўручана генеральнаму дырэктару патэнтнага органа Броўкіну Пятру Мікалаевічу кіраўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на чале з Старшынёй Шуміліным Аляксандрам Генадзевічам.

А.Г. Шумілін павіншаваў калектыў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальный уласнасці з высокім дасягненнем і вызначыў, што за гады існавання патэнтны орган унёс значны ўклад у фармiраванне і ўдасканальванне нацыянальнай сiстэмы iнтэлектуальнай уласнасцi, развіццё міжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы патэнтавання і калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі.

Далучаемся да віншаванняў і жадаем работнікам Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальный уласнасці далейшых поспехаў!