18 сентября 2026

Алена Генадзьеўна Бундзелева нарадзілася 18 верасня 1966 г. у Мінску. У 1993 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, клас народнай артысткі СССР Т. Ніжнікавай. Прайшла навучанне ў асістэнтуры-стажыроўцы па спецыяльнасці «Спевы» ў Акадэміі музыкі (прысуджана акадэмічная ступень магістра мастацтваў).

З 1994 г. з'яўляецца салісткай Вялікага тэатра Беларусі. У рэпертуары – больш за 20 вядучых партый: Таццяна ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Мікаэла («Кармэн» Ж. Бізэ), Паміна («Чароўная флейта» В.А. Моцарта), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі) інш. Таксама выканала партыі ў операх беларускага кампазітара С. Картэса «Візіт Дамы» і «Мядзведзь», У. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха».

Супрацоўнічаючы з творчым калектывам «Беларуская капэла», стала першай выканаўцай Грэтхен у оперы А. Радзівіла «Фаўст» (напісана ў 1820 г.) на сцэне беларускай оперы.

Прымала ўдзел у гастролях беларускай оперы ў Вялікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Іспаніі, Тайланда.

З’яўляецца дацэнтам кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Мае запісы ў фондзе беларускага радыё.

За выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (2008). Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2013).

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (InstagramTelegram).


Фото: Злата Лукашевич

Вверх