21 августа 2026

Людміла Мікалаеўна Дзядова нарадзілася 22 жніўня 1951 г. Пасля заканчэння Адэскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута працавала стаматолагам на практычным прыёме. У 1980 г. скончыла аспірантуру, а ў 1999 г. – дактарантуру на кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі № 1 пры Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дыспансерызацыя хворых парадантозам з ужываннем вакуумнай дыягностыкі і лячэння». З 1984 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (БДМУ) на кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі. Больш за 20 гадоў працавала загадчыцай 3-й кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі ўніверсітэта. З 2022 г. загадвае кафедрай перыяданталогіі БДМУ.

У 2000 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Вакуум-дарсанвалізацыя ў лячэнні захворванняў перыядонта і слізістай абалонкі поласці рота (клініка-эксперыментальнае даследаванне)». У 2003 г. прысвоена званне прафесара.

Людміла Мікалаеўна – аўтар больш за 300 навуковых прац, 44 вынаходстваў і 40 рацпрапаноў. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана 10 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі, сярод якіх 9 – па перыяданталогіі і слізістай абалонцы ротавай поласці. Навуковыя вынікі даследванняў прафесара Л. М. Дзядовай неаднаразова былі прадстаўлены на міжнародных і рэспубліканскіх з'ездах, кангрэсах, канферэнцыях.

З 2008 г. сапраўдны член Міжнароднай акадэміі стаматолагаў (ADI). З 2008 г. старшыня Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання спецыялістаў стаматалогіі. Заснавальнік і галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Стаматолаг», член рэдкалегіі шэрагу часопісаў у блізкім і далёкім замежжы.

За плённую шматгадовую працу Людміла Мікалаеўна Дзядова ўзнагароджана знакамі: «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «За істотны асабісты ўклад у развіццё МДМІ-БДМУ», ганаровымі медалямі: Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, «Ганаровы лекар Еўразійскага саюза дзяржаў», ганаровымі дыпломамі і граматамі: «За шматгадовую добрасумленную працу і высокае прафесійнае майстэрства ў сферы аховы здароўя» дзяржавы-члена Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і БДМУ.

Па матэрыялах Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фото: Злата Лукашевич

Вверх