27 января 2024

Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі нарадзіўся 27 студзеня 1904 г. у в. Асмаловічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання (1931) па спецыяльнасці «Архітэктура».     У 1945-1951 гг. працаваў начальнікам упраўлення па справах архітэктуры пры Саўміне Беларускай ССР. Кандыдат архітэктуры (1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947-1955 гг.). У 1962-1977 гг. – загадчык кафедры Інстытута інжынераў землеўпарадкавання. Работы ў Беларусі: у Мінску – планіроўка жылога масіва Савецкага раёна (1944-1947 гг.), праект забудовы вуліцы Савецкай – праспекта Сталіна (цяпер праспект Незалежнасці) і Цэнтральнай плошчы (1948 г., з Г. Багданавым, У. Каралём, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым); планіроўка вёсцы Лукомль (Чашніцкі раён, Віцебская вобл.).

Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі з’яўляецца аўтарам праекта (сумесна з Г. Баданавым) дома з кінатэатрам «Цэнтральны» па праспекту Незалежнасці, 13, Мінск (1950-1954 гг.). Асмалоўскі напісаў пра гэтую працу ў часопісе «Архітэктура СССР»: «Кампазіцыйным цэнтрам дома з'яўляецца ўваход у кінатэатр; ён уяўляе сабой глыбокую лоджыю, аформленую сістэмай арак».

Разбураны вайной Мінск адбудоўвалі хуткімі тэмпамі. Патрэба ў жыллі была велізарнай, а на ўзвядзенне шматкватэрных дамоў патрабавалася нямала часу. М. Асмалоўскі прапанаваў выйсце – будаваць на перыферыйных вуліцах двухпавярховыя дамы з адным-двума пад'ездамі, без архітэктурных вынаходстваў, з кватэрамі невялікай плошчы. Ад прозвішча архітэктара і адбылася значна пазней сучасная мянушка раёна – Асмалоўка (1949 г.). Разам з архітэктарам М. Ручка (пры кансультацыі вядомага савецкага дойліда І. Собалева) ён стварыў праекты некалькіх такіх дамоў, якія хутка даказалі сваю рацыянальнасць і былі рэкамендаваныя для будаўніцтва ў многіх гарадах СССР. Міхаіл Сцяпанавіч выдаў дзве кнігі пра архітэктуру Мінска: «Мінск. (Архітэктура гарадоў СССР)» (1950 г.), «Мінск (Практыка савецкага горадабудаўніцтва)» (1952 г.). І сёння выданні ўяўляюць несумненную цікавасць як помнік не толькі гісторыі архітэктуры, але і гісторыі краіны, якая была ў тыя гады. Кнігі багата ілюстраваны (больш за 150 здымкаў і планаў).

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фото: НЦИС


Вверх