Апеляцыйны савет створаны ў 1995 годзе як спецыялізаванае падраздзяленне Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (далей - Цэнтр), якое ажыццяўляе дасудовае ўрэгуляванне спрэчак па пытаннях аховаздольнасці аб'ектаў права прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

 Арганізацыяй працы Апеляцыйнага савета займаецца аддзел дасудовага ўрэгулявання.


Апеляцыйны савет разглядае:

скаргі:

1. на рашэнні, прынятыя па выніках папярэдняй экспертызы:

  • заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства;
  • заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака;
  • заяўкі на прадастаўленне права карыстання геаграфічным указаннем (далей – заяўка на геаграфічнае ўказанне);

2. на рашэнні па выніках патэнтнай экспертызы заяўкі на вынаходства;

3. на рашэнні па выніках экспертызы:

  • заяўкі на выдачу патэнта на карысную мадэль;
  • заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор;
  • заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы;
  • заяўленага на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака абазначэння, прынятыя на падставах, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання»;

4. на рашэнні па выніках экспертызы заяўкі на геаграфічнае ўказанне па сутнасці;

5. на рашэнні па выніках паўторнай экспертызы заяўленага на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака абазначэння;

6. на рашэнні по выніках папярэдняй ці патэнтнай экспертызы заяўки на выдачу патэнта на гатунак раслін.

пярэчанні супраць:

1. выдачы патэнта на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, гатунак раслін;

2. прадастаўлення прававой аховы таварнаму знаку;

3. рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і прадастаўлення права карыстання ім;

4. прадастаўлення права карыстання геаграфічным указаннем канкрэтнай асобе (асобам).

заявы:

1. аб прызнанні таварнага знака або абазначэння, якое выкарыстоўваецца ў якасці таварнага знака, агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь таварным знакам;

2. аб спыненні прававой аховы агульнавядомага ў Рэспубліцы Беларусь таварнага знака;

3. аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і права карыстання ім;

4. аб спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем.

Дзейнасць Апеляцыйнага савета рэгламентуецца Палажэннем аб Апеляцыйным савеце пры патэнтным органе, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2020 г. № 13.

Скаргі, пярэчанні і заявы, якія падаюцца ў Апеляцыйны савет, разглядаюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2020 г. № 499.

Разгляд Апеляцыйным саветам скаргаў і пярэчанняў у дачыненні да гатункаў раслін ажыццяўляецца на падставе норм закона Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 года «Аб патэнтах на гатункі раслін».

Падача скаргі, пярэчання, заявы

Скарга падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (далей – Цэнтр) заяўнікам па адпаведнай заяўцы самастойна або праз патэнтнага паверанага Рэспублікі Беларусь. 

Пярэчанне, заява падаюцца ў Цэнтр асобай самастойна або праз прадстаўніка, у тым ліку патэнтнага паверанага Рэспублікі Беларусь. 

Заявы аб прызнанні таварнага знака агульнавядомым таварным знакам падаюцца ўладальникам таварнага знака або асобай, якая карыстаецца абазначэннем у якасці таварнага знака. Заява аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака можа быць пададзена любой асобай. Заявы аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем падаюцца асобамі, названымі ў частцы першай пункта 4 артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 г. № 127-З «Аб геаграфічных указаннях».

Умовы падачы скаргі, пярэчання, заявы

Да скаргі, пярэчання, заявы прыкладаюцца:

  • дакумент, які пацвярджае выплату пошліны за падачу скаргі, пярэчання або заявы ва ўстаноўленым памеры;
  • даверанасць, аформленая ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі скарга, пярэчанне або заява падаюцца праз прадстаўніка;
  • да пярэчання супраць выдачы патэнта на карысную мадэль прыкладаецца хадайніцтва аб праверцы карыснай мадэлі на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці, устаноўленым заканадаўствам, разам з дакументам, які пацвярджае выплату патэнтнай пошліны за правядзенне такой праверкі ва ўстаноўленым памеры;
  • калі падаецца заява аб прызнанні агульнавядомым таварным знакам аб’ёмнага (трохмернага) таварнага знака або абазначэння, якое выкарыстоўваецца ў якасці таварнага знака, прадстаўляецца выява агульнага віда такіх таварнага знака або абазначэння і неабходныя дадатковыя праекцыі, якія даюць аб іх вычарпальнае ўяўленне.

Дакументы, якія прыкладаюцца да скаргі, пярэчання, заяваў аб спыненні, прадстаўляюцца ў той колькасці асобнікаў, што і скарга, пярэчанне, заявы аб спыненні, акрамя дакументаў, названых пунктам 18 Палажэння аб парадку падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2020 г. № 499.

Пры афармленні ў адпаведнасці з заканадаўствам даверанасці на прадстаўніцтва інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце рэкамендуецца ўказваць канкрэтныя паўнамоцтвы, неабходныя для гэтай мэты, напрыклад: на падпісанне, падачу, змяненне, водгук скаргаў (пярэчанняў, заяў); на падпісанне, падачу водгукаў на пярэчанні, якія змяшчаюць довады па матывах аспрэчвання патэнта, пасведчання або рэгістрацыі, супраць якіх пададзена пярэчанне; на ўдзел у разглядзе скаргаў (пярэчанняў, заяў), уключаючы паўнамоцтвы на выступленне на паседжанні калегіі Апеляцыйнага савета, дачу тлумачэнняў па матэрыялах справы, заяву адводаў членам калегіі Апеляцыйнага савета; на падпісанне дакументаў, звязаных з справаводствам у Апеляцыйным савеце, вядзенне перапіскі, атрыманне любых дакументаў і гэтак далей.

Даверанасць ад імя юрыдычнай асобы павінна быць падпісана яе кіраўніком. Калі даверанасць падпісана іншай асобай, неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы дадзенай асобы на падпісанне даверанасці ад імя юрыдычнай асобы.

Скарга, пярэчанне, заява не прымаюцца да разгляду Апеляцыйным саветам, калі:

  • разгляд скаргі, пярэчання, заявы не адносіцца да кампетэнцыі Апеляцыйнага савета;
  • скарга пададзена пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну і не ўтрымлівае хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы скаргі;
  • пярэчанне, заява аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання або спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем пададзены пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну;
  • скарга, пярэчанне, заява пададзены з парушэннем патрабаванняў, прадугледжаных у пунктах 5 - 15, 18 - 22 Палажэння аб парадку падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2020 г. № 499.
Пры гэтым патэнтная пошліна за падачу скаргі, пярэчання, заявы не вяртаецца.

Пасля выпраўлення недахопаў, якія з'явіліся прычынай непрыняцця да разгляду скаргі, пярэчання, заявы, яны могуць быць пададзены зноў пры ўмове выплаты патэнтнай пошліны ў памеры, устаноўленым заканадаўствам.

У выпадку прадстаўлення да раней пададзенага пярэчання дадатковых матэрыялаў Апеляцыйным саветам правяраецца, ці змяняюць яны прававыя падставы такога пярэчання (матэрыялы лічацца змяняючымі прававыя падставы, калі ў іх паказана на парушэнне іншых, чым у пярэчанні, умоў патэнтаздольнасці або на наяўнасць іншых, чым у пярэчанні, падставаў для адмовы ў рэгістрацыі таварнага знака, у рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і прадастаўленні права карыстання ім). Такія матэрыялы могуць быць аформлены ў якасці самастойнага пярэчання.

Разгляд скаргі, пярэчання, заявы

Скаргі разглядаюцца на паседжанні калегіі Апеляцыйнага савета на працягу аднаго месяца, пярэчанні і заявы – на працягу шасці месяцаў з даты іх паступлення ў Цэнтр.

Удзельнікамі разгляду скаргаў, пярэчанняў, заяў могуць быць: асоба, якая падала скаргу, пярэчанне, заяву, уладальнік аспрэчваемага патэнта, рэгістрацыі, пасведчання, іх прадстаўнікі. Няяўка любога з удзельнікаў разгляду скаргі, пярэчання або заявы, які належна апавешчаны аб даце і месцы правядзення паседжання калегіі, не з'яўляецца перашкодай да іх разгляду.

Асоба, якая падала скаргу, пярэчанне, заяву, або яе прадстаўнік, які апавешчаны належным чынам аб прыняцці скаргі, пярэчання, заявы да разгляду, могуць адклікаць пададзеныя скаргу, пярэчанне, заяву да абвяшчэння рэзалютыўнай частцы рашэння Апеляцыйнага савета, пры гэтым патэнтная пошліна за падачу скаргі, пярэчання, заявы не вяртаецца.

Пры спыненні вытворчасці па пярэчанні і заяве паўторны зварот у Апеляцыйны савет па спрэчцы паміж тымі ж бакамі, аб тым жа прадмеце і па тых жа падставах, а па скарзе – па тым жа прадмеце і па тых жа падставах не дапускаецца.

На працягу пяці рабочых дзён з даты прыняцця рашэння па скарзе, на працягу двух месяцаў з даты прыняцця рашэння па пярэчанні або заяве Апеляцыйным саветам рыхтуецца рашэнне, якое змяшчае матывіровачную частку, і яго копія накіроўваецца ўдзельнікам разгляду скаргі, пярэчання або іх прадстаўнікам. 

На працягу шасці месяцаў з даты атрымання рашэння Апеляцыйнага савета яно можа быць абскарджана ў судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Рашэнне Апеляцыйнага савета, прынятае па выніках разгляду заявы аб прызнанні таварнага знака або абазначэння, які выкарыстоўваецца ў якасці таварнага знака, агульнавядомым у Рэспубліцы Беларусь таварным знакам, можа быць абскарджана ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь асобай, якая падала названую заяву, на працягу шасці месяцаў з даты атрымання гэтага рашэння ці іншай асобай на працягу шасці месяцаў з даты публікацыі звестак, якія адносяцца да гэтага агульнавядомага ў Рэспубліцы Беларусь таварнага знака, у афіцыйным бюлетэні.

Атрымаць кансультацыю па пытаннях дзейнасці Апеляцыйнага савета можна:

Вверх