Графік асабістага прыёму ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці


Прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада

Дні і гадзіны прыёму

Кабінет, №

Нумары кантактных тэлефонаў

Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч
генеральны дырэктар

1-я серада месяца
з 9:00 до 13:00

320

+375 (17) 272 46 96

Курман Аляксей Віктаравіч,
намеснік генеральнага дырэктара

2-я серада месяца
з 14:00 до 18:00

314

+375 (17) 272 90 18

Заяц Аляксандр Паўлавіч,
намеснік генеральнага дырэктара

3-я серада месяца
с 14:00 до 18:00

312

+375 (17) 272 90 51


Парадак асабістага прыёму ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (далей – асабісты прыём) праводзіцца службовымі асобамі згодна з зацверджаным графікам асабістага прыёму, як правіла, па папярэднім запісе.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца начальнікам аддзела кантролю і справаводства (тэл. +375 (17) 272 97 01, кабінет 123).

У ходзе папярэдняга запісу ўдакладняюцца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (назва, імя, імя па бацьку і пасада прадстаўніка) асобы, якая звярнулася, яе кантактная інфармацыя, кароткая сутнасць звароту, вызначаецца службовая асоба (асобы), у кампетэнцыі якой (якіх) знаходзіцца рашэнне наяўных пытанняў, правяраюцца наяўнасць папярэдніх зваротаў і вынікі іх разгляду, пры неабходнасці папярэдне прымаюцца дакументы, якія адносяцца да звароту, вырашаюцца іншыя пытанні па забеспячэнні якаснага і арганізаванага асабістага прыёму.

Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, Героі Беларусі, асобы, узнагароджаныя ордэнамі Славы і Працоўнай Славы трох ступеняў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, інваліды Вялікай Айчыннай вайны і інваліды працы I і II групы, цяжарныя жанчыны і наведвальнікі з малалетнімі дзецьмі прымаюцца па-за чаргой.

Пры часовай адсутнасці ў прызначаны дзень прыёму службовай асобы, якая яго ажыццяўляе, асабісты прыём праводзіцца выконваючай яго абавязкі службовай асобай, а пры яе адсутнасці – вышэйстаячай службовай асобай.

Падчас асабістага прыёму для забеспячэння кваліфікаванага вырашэння пастаўленых пытанняў могуць прыцягвацца супрацоўнікі адпаведных структурных падраздзяленняў.

Дадатковую інфармацыю аб часе і месцы асабістага прыёму службовымі асобамі Цэнтра, парадку папярэдняга запісу на асабісты прыём можна ўдакладніць па тэлефоне  +375 (17) 272 97 01 (кабінет 123).

Вверх