Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18

Рэгістрацыя кампутарных праграм ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (далей – НЦІУ) у парадку аказання паслуг зацікаўленым асобам па іх ініцыятыве (звароту) на аснове прадстаўленых імі звестак (матэрыялаў, якія пацвярджаюць стварэнне кампутарнай праграмы і прыналежнасць выключнага права на такую кампутарную праграму канкрэтнай асобе).

Дзейнасць, якая ажыццяўляецца з боку НЦІУ па рэгістрацыі кампутарных праграм не з'яўляецца падставай або умовай ўзнікнення і ажыццяўлення аўтарскага права на камп’ютарную праграму і праводзіцца з мэтай прадастаўлення заяўніку незалежнага пацверджання факту стварэння камп’ютарнай праграмы і прыналежнасці яму выключнага права на дадзены аб'ект.

Правядзенне працэдуры па рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы ажыццяўляецца ў рамках дагавора, што заключаецца заяўнікам з НЦІУ. Падставай для заключэння дагавора з'яўляецца зварот заяўніка (заяўка), аформлены ў адпаведнасці з устаноўленай формай, які падаецца ў НЦІУ асабіста (праз упаўнаважанага прадстаўніка) або па пошце з дадаткам матэрыялаў, неабходных для прыняцця рашэння аб магчымасці ажыццяўлення рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы. НЦІУ, заключыўшы дагавор з заяўнікам, ажыццяўляе неабходную апрацоўку заяўкі і прадстаўленых матэрыялаў, забяспечвае ў інтарэсах заяўніка суправаджэнне рэгістрацыйнай працэдуры.

У выніку правядзення працэдуры рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы:

  • заяўнік атрымлівае пасведчанне НЦІУ аб рэгістрацыі камп’ютарнай праграмы;
  • звесткі аб кампутарнай праграме ўносяцца ў рэестр НЦІУ і размяшчаюцца на сайце НЦІУ;
  • матэрыялы камп’ютарнай праграмы захоўваюцца ў НЦІУ на працягу пяцігадовага перыяду, з магчымасцю падаўжэння на той жа тэрмін, і могуць у далейшым быць выкарыстаны для пацверджання ад імя НЦІУ неабходных заяўніку абставінаў.

Дадатковую інфармацыю па рэгістрацыі кампутарных праграм можна атрымаць па тэл. +375 (17) 272 96 52, +375 (17) 272 97 99 або па электроннай пошце a.krutinskii@ncip.by.

Рэестр зарэгістраваных у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці кампутарных праграм:

Вверх