Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14

У Цэнтрах падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама абласных філіялаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі дзейнічаюць кансультацыйныя пункты. 

У кансультацыйных пунктах прадастаўляюцца бясплатныя вусныя кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару, адказы на якія не патрабуюць сістэмнага аналізу па ўжыванні нормаў заканадаўства.

Кансультацыі прадастаўляюцца па наступных пытаннях:

Агульнага характару:
- аб прававой ахове вынаходак, карысных мадэляў, прамысловых узораў, таварных знакаў і знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў, тапалогій інтэгральных мікрасхем, гатункаў раслін), аб складзе дакументаў, аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да іх афармлення;
- аб парадку вылічэння і тэрміны аплаты патэнтных пошлін;
- аб працэдуры і тэрмінах разгляду заявак.

Даведачнага характару:
аб банкаўскіх рэквізітах для аплаты патэнтных пошлін;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з заканадаўствам у сферы інтэлектуальнай уласнасці
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з аб'ектамі прамысловай уласнасцірэкамендацыямі і тлумачэннямі ў галіне прамысловай уласнасці, прыкладным пералікам нарматыўна прававых і літаратурных крыніц у дапамогу спецыялістам па правядзенні патэнтных даследаванняў;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з бланкамі ў галіне прамысловай уласнасці;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца са спісам патэнтавых павераных Рэспублікі Беларусь;
-аб  Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Беларусі;
- аб пераліку паслуг, якія прадстаўляюцца Цэнтрам на платнай аснове.

Адрасы і рэжымы працы кансультацыйных пунктаў

Кансультацыйны пункт НЦІУ знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, д. 20, к. 120. 

Рэжым працы: штодня (акрамя суботы, нядзелі і святочных дзён) з 10.00 да 13.00, з 14.00 да 18.00 кансультацыі па тэлефоне +375 (17) 272 97 14 (Праца кансультацыйнага пункта НЦІУ (кабінет № 120) часова перакладаецца ў дыстанцыйны рэжым). 

З рэжымам працы кансультацыйных пунктаў у абласных філіялах Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі можна азнаёміцца тут.

Вверх