Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90

Аб Навукова-тэхнічным савеце

Навукова-тэхнічны савет Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (далей – НТС) утвораны ў адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2004 г. № 641. НТС з'яўляецца рэкамендацыйна-кансультатыўным органам па пытаннях забеспячэння аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Асноўнымі задачамі НТС з'яўляюцца разгляд прапаноў і распрацоўка рэкамендацый па наступных пытаннях:

развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь;

фарміраванне напрамкаў і планаў дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;

падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў і спецыялістаў у галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;

фарміраванне напрамкаў навукова-даследчых работ у галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Склад НТС

Старшынёй НТС з'яўляецца генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Арганізацыю і кіраўніцтва працай НТС ажыццяўляюць старшыня, намеснік старшыні і сакратар.

РАБАВОЛАЎ
Уладзімір Анатольевіч

Старшыня Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

КУРМАН
Аляксей Віктаравіч

Намеснік старшыні Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

БЕСАРАБАВА

Вікторыя Віктараўна

Сакратар Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

Вверх