Навукова-тэхнічны савет
Аб Навукова-тэхнічным савеце
Навукова-тэхнічны савет Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (далей – НТС) утвораны ў адпаведнасці з п. 9 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2004 г. № 641. НТС з'яўляецца рэкамендацыйна-кансультатыўным органам па пытаннях забеспячэння аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
Асноўнымі задачамі НТС з'яўляюцца разгляд прапаноў і распрацоўка рэкамендацый па наступных пытаннях:
развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
фарміраванне напрамкаў і планаў дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;
падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў і спецыялістаў у галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
фарміраванне напрамкаў навукова-даследчых работ у галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
Склад НТС
Старшынёй НТС з'яўляецца генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Арганізацыю і кіраўніцтва працай НТС ажыццяўляюць старшыня, намеснік старшыні і сакратар.
|
РАБАВОЛАЎ |
Старшыня Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці |
|
КУРМАН |
Намеснік старшыні Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці |
|
БЕСАРАБАВА Вікторыя Віктараўна |
Сакратар Навукова-тэхнічнага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці |