Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 52 99

Медыяцыя – перамовы бакоў з удзелам медыятара ў мэтах урэгулявання спрэчкі (спрэчак) бакоў шляхам выпрацоўкі імі ўзаемапрымальнага пагаднення.

Асноўным нарматыўным прававым актам, які рэгулюе інстытут медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі» ад 12 ліпеня 2013 г. № 58-З. Названы Закон сярод іншага вызначае асноўныя прынцыпы медыяцыі:

  • добраахвотнасць,
  • добрасумленнасць, раўнапраўе і супрацоўніцтва бакоў,
  • бесстароннасць і незалежнасць медыятара,
  • канфідэнцыяльнасць.
Гэта асноўныя прынцыпы, на якіх будуецца медыяцыя не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў іншых краінах свету. З прыведзеных прынцыпаў выцякаюць і перавагі медыяцыі ў параўнанні з судовым разбіральніцтвам.

Па-першае, медыяцыя патрабуе ад бакоў менш грашовых і часавых выдаткаў.

Па-другое, канфідэнцыяльнасць працэдуры медыяцыі дазваляе вырашыць спрэчку без пагрозы дзелавой рэпутацыі. Варта адзначыць, што прынцып прыватнасці мае асаблівае значэнне ў спрэчках, якія тычацца інтэлектуальнай уласнасці, паколькі часта бакі не жадаюць раскрываць дэталі творчых рашэнняў, бізнес-мадэляў, ноу-хау.

Па-трэцяе, найбольш важнай перавагай працэдуры медыяцыі з'яўляецца яе эфектыўнасць. Дадзеная акалічнасць грунтуецца на тым, што ў адрозненні ад судовага разбіральніцтва ў працэсе медыяцыі менавіта бакі прымаюць узаемавыгаднае рашэнне, якое ўлічвае іх інтарэсы.

Працэс медыяцыі праходзіць пры ўдзеле пасярэдніка (медыятара). Медыятар – гэта незалежная фізічная асоба, пасярэднік ва ўрэгуляванні канфлікту для садзейнічання ў выпрацоўцы бакамі рашэння па сутнасці спрэчкі.
Медыятар валодае пэўнымі ведамі і навыкамі ў галіне медыяцыі, мае пасведчанне медыятара, выдадзенае Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і ўнесены ў адзіны рэестр медыятараў. З названым рэестрам можна азнаёміцца на сайце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што ў свеце практыка выкарыстання працэдуры медыяцыі для вырашэння спрэчак, у прыватнасці ў дачыненні аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, мае даволі даўнюю гісторыю і з’яўляецца папулярнай. Так, з 1994 года паспяхова дзейнічае Цэнтр арбітражу і пасярэдніцтва пры Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, які з'яўляецца нейтральным міжнародным некамерцыйным органам па ўрэгуляванні спрэчак і які прапаноўвае розныя эфектыўныя з пункту гледжання выдаткаў часу і грашовых сродкаў варыянты альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак. Падрабязней пра дзейнасць гэтага Цэнтра можна даведацца на сайце Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Вверх