У чым заключаюцца рэгістрацыя і дэпаніраванне аб’ектаў аўтарскага права (твораў)?

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (Нацыянальны цэнтр):

1) прымае на захоўванне лічбавую копію твора, а таксама неабходныя дакументы і матэрыялы аб такім творы з вылічэннем кантрольнай сумы (хэш-сумы) архіўнага файла ў мэтах захавання ў нязменным стане прадстаўленай інфармацыі;

2) уносіць звесткі аб творы ў Рэестр кампутарных праграм, Рэестр баз даных або Рэестр аб’ектаў аўтарскага права;

3) размяшчае інфармацыю аб аб’екце аўтарскага права, у тым ліку аб аўтарах (суаўтарах) і іншых праваўладальніках твора, якія заяўляюцца, на сайце Нацыянальнага цэнтра (па заяве заяўніка);

4) выдае заяўніку пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванне аб’екта аўтарскага права.

Рэгістрацыя і дэпаніраванне ажыццяўляюцца добраахвотна і не з’яўляюцца ўмовай узнікнення аўтарскага права, але інфармацыя аб добраахвотна зарэгістраваным аб’екце аўтарскага права можа выкарыстоўвацца ў судзе разам з іншымі доказамі ў адносінах да спрэчных твораў. Працэдура ажыццяўляецца па заяве аўтара ці іншага праваўладальніка ў мэтах дадатковага засведчання фактаў:

  • існавання твора на пэўную дату;
  • указання заяўнікам асобы ў якасці аўтара ці іншага праваўладальніка твора на пэўную дату;
  • указання заяўнікам звестак аб творы, якія змяшчаюцца ў заяўцы і прыкладзеных да яе дакументах і матэрыялах.
  • літаратурных,
  • сцэнарных,
  • музычных (з тэкстам і без тэксту),
  • аўдыёвізуальных,
  • твораў выяўленчага мастацтва,
  • твораў прыкладнога мастацтва і дызайну,
  • твораў архітэктуры, горадабудаўніцтва і садова-паркавага мастацтва,
  • фатаграфічных,
  • якія адносяцца да геаграфіі, картаграфіі і іншых навук,
  • кампутарных праграм,
  • твораў навукі,
  • іншых твораў (у тым ліку баз даных).

1. У скрыню для карэспандэнцыі па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, д. 20.

2. На электронны адрас: depon.zayavka@ncip.by.

3. Паштовым адпраўленнем на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Казлова, д. 20.

На падставе дагавора платнага аказання паслуг па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпанаванню, які з’яўляецца дагаворам далучэння. Каб прыняць умовы дагавора, дастаткова праставіць адпаведную адзнаку ў заяўцы аб згодзе з усімі ўмовамі дагавора, атрымаць ад Нацыянальнага цэнтра рахунак-паведамленне, аплаціць паслугу і перадаць плацежны дакумент у Нацыянальны цэнтр непасрэдна або з дапамогай электроннай або паштовай сувязі. Датай заключэння дагавора з’яўляецца дата аплаты кошту паслуг па рэгістрацыі і дэпанаванню.

У які тэрмін аказваецца паслуга па рэгістрацыі і дэпаніраванню?

5 працоўных дзён, якія вылічаюцца з дня, наступнага за днём накіравання дакумента аб аплаце кошту паслуг у Цэнтр.

Падрабязныя звесткі і формы дакументаў:

Аплата паслуг праз АРІП

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па  тэлефону + 375 (17)  272 99 02.


Вверх