Дэпаніраванне
У чым заключаюцца рэгістрацыя і дэпаніраванне аб’ектаў аўтарскага права (твораў)?
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (Нацыянальны цэнтр):
1) прымае на захоўванне лічбавую копію твора, а таксама неабходныя дакументы і матэрыялы аб такім творы з вылічэннем кантрольнай сумы (хэш-сумы) архіўнага файла ў мэтах захавання ў нязменным стане прадстаўленай інфармацыі;
2) уносіць звесткі аб творы ў Рэестр кампутарных праграм, Рэестр баз даных або Рэестр аб’ектаў аўтарскага права;
3) размяшчае інфармацыю аб аб’екце аўтарскага права, у тым ліку аб аўтарах (суаўтарах) і іншых праваўладальніках твора, якія заяўляюцца, на сайце Нацыянальнага цэнтра (па заяве заяўніка);
4) выдае заяўніку пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванне аб’екта аўтарскага права.
Рэгістрацыя і дэпаніраванне ажыццяўляюцца добраахвотна і не з’яўляюцца ўмовай узнікнення аўтарскага права, але інфармацыя аб добраахвотна зарэгістраваным аб’екце аўтарскага права можа выкарыстоўвацца ў судзе разам з іншымі доказамі ў адносінах да спрэчных твораў. Працэдура ажыццяўляецца па заяве аўтара ці іншага праваўладальніка ў мэтах дадатковага засведчання фактаў:
- існавання твора на пэўную дату;
- указання заяўнікам асобы ў якасці аўтара ці іншага праваўладальніка твора на пэўную дату;
- указання заяўнікам звестак аб творы, якія змяшчаюцца ў заяўцы і прыкладзеных да яе дакументах і матэрыялах.
У адносінах да якіх твораў ажыццяўляюцца рэгістрацыя і дэпаніраванне?
- літаратурных,
- сцэнарных,
- музычных (з тэкстам і без тэксту),
- аўдыёвізуальных,
- твораў выяўленчага мастацтва,
- твораў прыкладнога мастацтва і дызайну,
- твораў архітэктуры, горадабудаўніцтва і садова-паркавага мастацтва,
- фатаграфічных,
- якія адносяцца да геаграфіі, картаграфіі і іншых навук,
- кампутарных праграм,
- твораў навукі,
- іншых твораў (у тым ліку баз даных).
Як падаць заяўку і прыкладзеныя да яе дакументы і матэрыялы?
1. У скрыню для карэспандэнцыі па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, д. 20.
2. На электронны адрас: depon.zayavka@ncip.by.
3. Паштовым адпраўленнем на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Казлова, д. 20.
На падставе якой дамовы аказваецца паслуга па рэгістрацыі і дэпаніраванню?
На падставе дагавора платнага аказання паслуг па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпанаванню, які з’яўляецца дагаворам далучэння. Каб прыняць умовы дагавора, дастаткова праставіць адпаведную адзнаку ў заяўцы аб згодзе з усімі ўмовамі дагавора, атрымаць ад Нацыянальнага цэнтра рахунак-паведамленне, аплаціць паслугу і перадаць плацежны дакумент у Нацыянальны цэнтр непасрэдна або з дапамогай электроннай або паштовай сувязі. Датай заключэння дагавора з’яўляецца дата аплаты кошту паслуг па рэгістрацыі і дэпанаванню.
У які тэрмін аказваецца паслуга па рэгістрацыі і дэпаніраванню?
5 працоўных дзён, якія вылічаюцца з дня, наступнага за днём накіравання дакумента аб аплаце кошту паслуг у Цэнтр.
Падрабязныя звесткі і формы дакументаў:
- Заяўка на аказанне паслуг
- Дагавор далучэння
- Прэйскурант
- Палажэнне аб парадку рэгістрацыі і дэпаніраванню
- Згода аўтара на апрацоўку персанальных дадзеных
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефону + 375 (17) 392 52 14.