Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступаюць у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. №300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц».

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот
  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.


Пакідаецца без разгляду па сутнасці зварот, які (па якім):

  • выкладзен не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымлівае найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • не змяшчае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялаў грамадзяніна, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчае назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку  кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не ўтрымлівае сутнасці звароту;
  • змяшчае тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчае нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляецца зваротам работніка да наймальніка альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчае пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ен ужо быў разгледжаны па сутнасці, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Тэрмін разгляду электронных зваротаў - 15 дзён, а ў выпадку неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі - 1 месяц.

Перш, чым запоўніць электронную форму звароту, прапануем азнаёміцца са зместам раздзела Тлумачэнні па пытаннях, якія часцей задаюць.
Вверх