Электронныя звароты
Электронны зварот – заява, прапанова, скарга, выкладзеныя ў электроннай форме.
Заява - хадайніцтва аб садзейнічанні ў рэалізацыі правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка, не звязанае з іх парушэннем, а таксама паведамленне аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце НЦІУ.
Прапанова - рэкамендацыя па паляпшэнні дзейнасці НЦІУ, удасканаленні прававога рэгулявання адносін у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Скарга -патрабаванне аб аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўніка, парушаных дзеяннямі (бяздзеяннем) НЦІУ.
Электронныя звароты падаюцца з дапамогай дзяржаўнай
адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Электронны зварот |
выкладаецца на беларускай або рускай мове |
павінен змяшчаць (для грамадзян):
|
|
павінен змяшчаць (для юрыдычных асоб):
|
Тэрмін разгляду электронных зваротаў – не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тых, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У якім выпадку звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці?
- выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі НЦІУ (пункты 4, 5 Палажэння аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці);
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
ВАЖНА
Магчыма спецыялісты НЦІУ ўжо адказалі на Ваша пытанне!
Звярніце ўвагу на адказы на частыя пытанні, якія паступаюць у НЦІУ