Рэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» запрашае да супрацоўніцтва аўтараў (прафесарска-выкладчыцкі склад, аспірантаў і магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў, навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін у сферы інтэлектуальнай уласнасці) для напісання і апублікавання навуковых і навукова-практычных артыкулаў.
Для апублікавання артыкула ў часопісе неабходна накіраваць па электроннай пошце isbelarus@ncip.by наступныя дакументы:
1. Артыкул (фармат .doc (MS Word 2003); для формул - у формульным рэдактары Word.
2. Рэцэнзію аб рэкамендацыі артыкула да апублікавання.
3. Партрэтнае фота аўтара(аў) артыкула.
4. Выявы, якія выкарыстоўваюцца ў артыкуле, падаюцца асобнымі файламі з пашырэннем .jpg і дазволам 300 dpi. (пры наяўнасці).
5. Аўтарскі дагавор, падпісаны аўтарам(амі), прадастаўляецца ў папяровым выглядзе па адрасе: вул. Казлова, 20, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220034 (у двух экзэмплярах).
1. Артыкул павінен быць аб'ёмам не менш за 6 старонак (уключаючы спіс літаратуры). У выпадку, калі аб'ём перавышае 13 старонак, рэдакцыя мае права падзяліць артыкул на часткі.
2. Мовы публікуемых матэрыялаў – руская, беларуская. Прымаюцца матэрыялы на англійскай мове ў перакладзе на рускую (беларускую) мову (на іншых замежных мовах у перакладзе на рускую (беларускую) мову па ўзгадненні з адказным рэдактарам часопіса).
3. Правілы афармлення: усе палі - 20 мм, шрыфт - Times New Roman 14 пт, адзінарны міжрадковы інтэрвал, абзацны водступ – 1,25 см. Выраўноўванне тэксту – па шырыні. У табліцах і ілюстрацыях дапускаецца памяншэнне памеру шрыфта да 12.
4. Артыкул павінен утрымліваць наступныя абавязковыя элементы, якія размяшчаюцца праз пропуск радка:
- УДК;
- назву артыкула, якая адлюстроўвае яго асноўную ідэю;
- прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(аў) артыкула з указаннем месца працы (вучобы), пасады, вучонай ступені, вучонага звання, нумара тэлефона (рабочага і хатняга) і электроннага адрасу (e-mail);
- анатацыю - кароткі змест артыкула (8-10 радкоў) (на рускай (беларускай) і англійскай мовах) (кегель 12);
- ключавыя словы (5-8 слоў ці словазлучэнняў, якія адлюстроўваюць сутнасць матэрыялу) (на рускай (беларускай) і англійскай мовах) (кегель 12);
- тэкст матэрыялу (увядзенне, якое змяшчае кароткі агляд літаратуры па разгляданай праблеме, круг раней не вырашаных пытанняў, асноўную мэту працы; асноўную частку, падрабязна асвятляе разгляданыя пытанні; заключэнне з выразна сфармуляванымі высновамі);
- спіс літаратуры, аформлены ў адпаведнасці з пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2014 г. № 3 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай працы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі».
- прыклады афармлення спісу літаратуры
5. Спасылкі нумаруюцца паводле парадку цытавання ў тэксце. Парадкавыя нумары спасылак павінны быць напісаны ўнутры квадратных дужак (напрыклад, [1], [2, с. 15]). Выкарыстанне аўтаматычных канцавых і звычайных зносак не дапускаецца.
Прадстаўляючы матэрыял для публікацыі ў часопісе, аўтар(ы) гарантуе(юць) дакладнасць усіх звестак пра сябе, адсутнасць плагіяту і іншых формаў неправамернага запазычання ў рукапісы твора, належнае афармленне ўсіх запазычанняў тэксту, табліц, схем, ілюстрацый.
У выпадку выяўлення рэдакцыяй часопіса неадпаведнасці матэрыялаў названым патрабаванням аўтару(ам) можа быць прапанавана дапрацаваць (перапрацаваць) матэрыял з улікам заўваг і прапаноў альбо адмоўлена ў публікацыі.
Рэдакцыя пакідае за сабой права на рэдакцыйныя змены, не скажаючы асноўны змест артыкула.
За апублікаванне матэрыялаў плата не спаганяецца. Ганарар аўтару(ам) за публікацыю не выплачваецца.
Дадатковая інфармацыя |
Па ўзнікшых пытаннях можна звярнуцца ў рэдакцыйна-выдавецкі аддзел кіравання навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ па тэлефонах +375 (17) 272 94 36, +375 (17) 272 94 78
або выкарыстаць E-mail: isbelarus@ncip.by