Заснавальнікі:
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь  
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Мінск, Беларусь
Выдавец:
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
ISSN 1992-4615
Выдаецца са снежня1998 г.
Перыядычнасць выдання:
6 разoў y год на рускай або беларускай мове
Галоўны рэдактар: 
У.А.Рабаволаў, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці

Навукова-практычны часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» выдаецца ў мэтах інфармавання грамадскасці аб функцыянаванні сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь, развіцця навуковай дзейнасці ў сферы аховы і кіравання прамысловай уласнасцю, аўтарскага права і сумежных правоў, давядзення да ўсеагульнай звесткі афіцыйнай інфармацыі аб дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2007 г. № 25 часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» ўнесены ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па пытаннях эканомікі і права інтэлектуальнай уласнасці.

З 2021 года часопіс уключаны ў замежныя падпісныя каталогі.

З 2022 года часопіс уключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання.

Артыкулы часопіса таксама размяшчаюцца на анлайн-сэрвісе гатовых прававых рашэнняў ilex / ТАА "ЮрСпектр" (у адпаведнасці з ліцэнзійным дагаворам).

На старонках часопіса друкуюцца тлумачэнні нарматыўных прававых актаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, розныя навуковыя артыкулы, публікацыі і прафесійныя дыскусіі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці як айчынных, так і замежных аўтараў, супрацоўнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Аўдыторыя - кіраўнікі і спецыялісты органаў дзяржаўнага кіравання, прамысловых прадпрыемстваў, юрыдычных фірмаў, навуковых і адукацыйных устаноў, патэнтныя павераныя і, вядома, самі творцы – вынаходнікі, аўтары, выканаўцы.

Адрас рэдакцыі:
220034, г. Мінск, вул. Казлова, 20.
Тэл.: +375 (17) 272 94 36, +375 (17) 272 94 78, +375 (17) 272 94 35, +375 (17) 373 10 91
E-mail: isbelarus@ncip.by

З анонсам чарговага нумара часопіса, а таксама са зместам папярэдніх выпускаў можна азнаёміцца па спасылцы.

Вверх