Абмежаванні выкарыстання твораў

Аб прававым рэжыме выкарыстання асобных твораў

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) звяртае ўвагу на парадак выкарыстання твораў, якія выключаюцца з калектыўнага кіравання НЦІУ.

У адпаведнасці з п. 9 арт. 50 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» аўтар ці іншы праваўладальнік мае права адмовіцца ад выканання дамовы з арганізацыяй па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі (АКК) поўнасцю або ў дачыненні да пэўных твораў і (або) аб'ектаў сумежных правоў у адпаведных сферах кіравання, пісьмова паведаміўшы пра гэта не менш чым за шэсць месяцаў да спынення (змянення) дагавора.

Пры гэтым дагавор лічыцца скасаваным (змененым) у тэрмін, пазначаны ў паведамленні, але не раней чым праз шэсць месяцаў з дня атрымання паведамлення ад АКК. Пры гэтым АКК абавязана неадкладна размясціць на сваім афіцыйным сайце інфармацыю аб выключэнні правоў на такія творы і (або) аб'екты сумежных правоў з кіравання, а таксама выплаціць аўтару або іншаму праваўладальніку належнае ўзнагароджанне, сабранае да моманту выключэння правоў на творы і (або) аб'екты сумежных правоў з кіравання.

З інфармацыяй аб выключэнні правоў на аб'екты аўтарскага права і сумежных правоў з калектыўнага кіравання НЦІУ можна азнаёміцца ў раздзеле Творы і правы, выключаныя з кіравання.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (17) 272 97 11, +375 (17) 272 97 12, +375 (17) 272 97 35.